Упамінанне імя К. Семяновіча ў некаторых працах расейскіх даследнікаў па гісторыі ракетнай тэхнікі і касманаўтыкі паказвае, што яны не маюць уяўлення аб сапраўдным месцы К. Семяновіча ў гісторыі ракетнай тэхнікі. Паспрабую паспрыяць вяртанню з незаслужанага забыцця імя і дасягненняў нашага земляка Казіміра Семяновіча. Многія лічаць, что стваральнікам ракеты быў Цыялкоўскі, але прататып, будову і стабілізатары гэтых складаных ракет Казімір Семяновіч распрацаваў яшчэ ў сярэдзіне XVII стагоддзя.