Зарегистрироваться
Восстановить пароль
FAQ по входу

Вольскі Віталь. Несцерка

  • Добавлен пользователем
  • Отредактирован
Камедыя «Несцерка» напісана ў 1940 годзе і ўпершыню пастаўлена ў 1941 годзе на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, які тады называўся Другім Беларускім дзяржаўным тэатрам. Вось як пісаў В. Вольскі аб сваёй задуме: Я паставіў перад сабой задачу стварыць камедыю з напружаным і выразна акрэсленым сюжэтам, вясёлую і лёгкую, тэатральна-прыўзнятую, асветленую іскрамі народнага гумару, упрыгожаную яркімі фарбамі, музыкай, спевамі і танцамі. Мне хацелася даць тэатру драматычны матэрыял для спектакля яркага, жывога і маляўнічага, каб глядач увесь час адчуваў сябе ў атмасферы народнага відовішча, каб няспыннымі хвалямі ліўся са сцэны ў залу жывы струмень народнага мастацтва» (Літ. і мастацтва. 1941. 24 мая). I сапраўды дынамічны і займальны сюжэт камедыі, пабудаваны па матывах беларускіх народных казак, уключае ў сябе цэлы шэраг прыгод, якія здараюцца з галоўнымі персанажамі. Каб дапамагчы Юрасю ажаніцца з Насцяй, галоўнаму герою даводзіцца пераадолець нямала перашкод; абхітрыць пана, перамагчы ў дыспуце шкаляра, ашукаць суддзю, і, нарэшце, прымусіць шкаляра адмовіцца ад шлюбу. У творы выразна прасочваецца некалькі сюжэтных ліній: лінія Несцеркі, які ратуецца ад шляхцюкоў, што абвінавачваюць яго ў наўмысным шкодніцтве, лінія кахання Юрася і Насці, лінія шкаляра Самахвальскага, які прэтэндуе на найхутчэйшае ўзыходжанне да кар'ерных вяршынь, нарэшце, сюжэтная лінія пошуку справядлівасці, звязаная з суддзёй, шляхцюкамі і панам Бараноўскім. Усе гэтыя лініі спалучаюцца і яднаюцца ў камедыі праз вобраз яе галоўнага героя. Па жанры Несцерка – народна-лубачная сатырычная камедыя. Аўтар выкарыстаў тут формы старадаўняга народнага тэатра, беларускай інтэрмедыі, балаганных прадстаўленняў, сцэны са скамарохамі. Арганічна ўведзены здаўна вядомыя ў народзе паданні пра шамякаў суд, «вучоны» дыспут, рашэнне трох загадак і ішн.
  • Чтобы скачать этот файл зарегистрируйтесь и/или войдите на сайт используя форму сверху.
  • Регистрация